Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Столбцовского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Горковская средняя школа" Столбцовского района
Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Столбцовского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Горковская средняя школа" Столбцовского района
Першы дзень адпачынку ў аздараўленчым лагеры "Лістападнічак" прайшоў цікава і весела.
У час круглага стала "Давайце жыццё ў лагеры зробім цікавым" рабяты калектыўна складалі план мерапрыемстваў змены.
Задорна і весела, з фантазіяй, дзеці падышлі да афармлення атраднага вугалка...
На прыканцы дня рабяты прыйшлі да высновы, што чым большую цікавасць яны праяўляюць да мерапрыемстваў, тым цікавей праходзіць жыццё ў лагеры.
свернутьУ другі дзень "Восеньскі экспрэс" падарожнічаў па Станцыі "Здароўе".
Рабяты шмат часу правялі на свежым паветры.
Цікава і пазнавальна прайшла экскурсія на Горкаўскі ФАП, дзе паглыбілі свае веды аб шкодных і карысных звычках, беражлівых адносінах да свайго здароўя.
Асабліва дзецям спадабаўся конкурс малюнкаў "Мой сябар - ЗЛЖык".
Дзень прайшоў пад дэвізам "Весела, здорава і здарова". Усе мерапрыемствы садзейнічалі ўмацаванню здароўя.
свернутьТрэці дзень. "Восеньскі экспрэс" прыбыў на станцыю "Бяспека". На працягу дня дзеці замацоўвалі свае веды па прафілактыцы дзіцячага траўматызму, бяспечных паводзінах.
Дзень прайшоў вельмі цікава, насычана. Выхаванцы лагера былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў, якія накіроўваліся на бяспеку і здаровы лад жыцця.
свернутьДзень чацвёрты. Наступны прыпынак - станцыя "Творчасць". Дзень у лагеры быў насычаны рознымі мерапрыемствамі і прайшоў хутка і цікава. Усе мерапрыемствы былі накіраваны на развіццё мастацкага густу навучэнцаў. Вельмі весела прайшла работа ў дызайн-студыі "Клакса" і музычная скарбонка "Дзіцячыя песні".
Выхаванцы лагера былі актыўнымі ўдзельнікамі, дзяліліся сваімі думкамі, уражаннямі, настроем.
свернутьПяты дзень - прыпынак на станцыі “Малая радзіма”. Дзень быў адзначаны паездкай у музей Я.Коласа, дзе рабяты пашырылі ўяўленне аб жыцці і творчасці беларускага песняра. Усе мерапрыемствы дня прайшлі цікава і займальна. Праграма была насычанай і змястоўнай.
свернутьАпошні дзень нашага падарожжа на Восеньскім Экспрэсе - прыпынак на станцыі “Развітанне”. Рабяты атрымалі падарункі і граматы за актыўны ўдзел у жыцці лагера.
Цікава і запамінальна прайшоў дзень, аб чым сведчыць праведзеная рэфлексія ў форме фота-кросінгу “Адпачынак вачамі дзяцей”. Падчас закрыцця змены рабяты з захапленнем і радасцю казалі “дзякуй” сваім выхавацелям.
Да пабачэння, лагер!
свернутьСправаздача
аб рабоце лагера “Лістападнічак”
ДУА “Горкаўская сярэдняя школа”
На падставе загаду начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Стаўбцоўскага райвыканкама ад 13 кастрычніка 2022 года № 01-07/486 “Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у перыяд асенніх канікул” і з мэтай арганізацыі рознабаковага, пазнавальна і эмацыянальна насычанага вольнага часу, стварэння ўмоў для эфектыўнага педагагічнага ўзаемадзеяння ў сістэме асенняга аздараўлення навучэнцаў устаноў адукацыі раёна ў перыяд асенніх канікул у ДУА “Горкаўская сярэдняя школа” быў адкрыты лагер “Лістападнічак” .
Аздараўленчы лагер “Лістападнічак” працаваў з 31.10.2022г. па 05.11.2022г. Мэта – арганізацыя аздараўлення дзяцей, стварэнне ўмоў для адпачынку, захаванне і паляпшэнне іх здароўя.
Работа ў лагеры была пабудавана на рэалізацыі праекта “Восеньскі Экспрэс”. Кожны дзень лагера меў сваю назву-станцыю і канкрэтныя мерапрыемствы. Пачаў сваю работу лагер са Станцыі “Знаёмства”. У час круглага стала “Давайце жыццё лагера зробім цікавым” рабяты калектыўна складалі план мерапрыемстваў змены. Задорна, весела і з фантазіяй дзеці падышлі да афармлення атраднага вугалка. На прыканцы дня ўсе прыйшлі да высновы, што чым большую цікавасць яны праяўляюць да мерапрыемстваў, тым цікавей праходзіць жыццё ў лагеры.
У другі дзень Восеньскі Экспрэс спыніўся на станцыі “Здароўе”. Выхаванцы шмат часу правялі на свежым паветры. Вельмі пазнавальна прайшла экскурсія на Горкаўскі ФАП, дзе паглыбіліся веды аб шкодных і карысных звычках,
беражлівых адносінах да свайго здароўя.
У трэці дзень Восеньскі Экспрэс прыбыў на станцыю “Бяспека”. На працягу дня рабяты замацоўвалі свае веды па прафілактыцы бяспечных паводзін. Мерапрыемствы дня былі накіраваны на бяспеку і здаровы лад жыцця.
Наступны прыпынак – станцыя “Творчасць”. Усе мерапрыемствы гэтага дня былі накіраваны на развіццё мастацкага густу, фантазіі. Вельмі весела прайшла работа ў дызайн-студыі “Клякса” і музычная скарбонка “Дзіцячыя песні”.
Пяты дзень – прыпынак на станцыі “Малая радзіма”. Дзень быў адзначаны паездкай у музей Я.Коласа ў Акінчыцы, дзе рабяты пашырылі свае ўяўленні аб жыцці і творчасці беларускага песняра. Вяртаючыся ў лагер, выхавацелі правялі аглядную экскурсію па раённым цэнтры – г.Стоўбцы.
Апошні дзень нашага падарожжа на Восеньскім Экспрэсе – прыпынак на станцыі “Развітанне”.
Для фарміравання здаровага ладу жыцця праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы “Хутчэй, вышэй, мацней”, спартыўная гульня “Вясёлы мяч”, рухомыя гульні на свежым паветры.
Асаблівая ўвага надавалася мерапрыемствам, якія насілі прафілактычны характар: хвілінкі здароўя “Беражыце вочы”, “Тваё здароўе ў тваіх руках”, “Асабовая гігіена”, а таксама была праведзена пазнавальная хвілінка “Культура паводзін за сталом”.
Былі праведзены мерапрыемствы па папярэджванню дарожна-транспартных здарэнняў і хвілінкі бяспекі (“Дзеці і дарога”, “Мы - пешаходы!”, “Засвяціся ў цемры”, “Дарога са школы і дадому”).
З мэтай фарміравання інфармацыйнай культуры дзяцей была праведзена інфармацыйная гадзіна ў інтэрактыўнай форме “Правілы дарожнага руху”.
На працягу ўсёй змены навучэнцы былі ўцягнутыя ў калейдаскоп розных падзей. Кожны наступны дзень быў не падобны на папярэдні і напоўнены новымі ўражаннямі, зносінамі, творчасцю. А дзеці, якія прыйшлі ў першы раз, мелі выдатную магчымасць бліжэй пазнаёміцца са сваёй школай у сяброўскай абстаноўцы.
Праграма дзённага знаходжання навучэнцаў у лагеры была насычана рознымі спартыўна-пазнавальнымі мерапрыемствамі і гульнямі, якія спрыялі актыўнаму адпачынку выхаванцаў, фарміравалі творчыя здольнасці дзяцей. Яны прымалі актыўны ўдзел у правядзенні гульнявых праграм, канцэртаў, экскурсій, удзельнічалі ў вялікіх калектыўных справах лагера.
Кожны дзень выхаванцы атрымлівалі паўнацэннае харчаванне, разнастайныя і смачныя стравы. У рацыёне прысутнічалі садавіна, сокі, салаты. Дарослыя стараліся, каб дзецям было весела, каб кожны дзень быў для іх незабыўны.
Было вельмі прыемна, калі, ужо пачынаючы з пятніцы, паступалі званкі ад бацькоў са словамі падзякі за выдатную арганізацыю восеньскага лагера. Скончылася лагерная змена святочнай дыскатэкай-маскарадам
"Да пабачэння, лагер!». Падчас закрыцця рабяты з захапленнем і радасцю казалі “дзякуй " сваім выхавацелям.
І на самай справе, лагер быў цікавым і вясёлым. Дзеці пазнавальна правялі час, ўмацавалі сваё здароўе, выдатна адпачылі і знайшлі новых сяброў не толькі сярод сваіх аднагодкаў, але і сярод выхавальнікаў.
А наша сяброўства працягваецца! Да новых сустрэч!
Цікава і запамінальна прайшлі ўсе дні ў лагеры, аб чым сведчыць праведзеная рэфлексія ў форме фота-кросінгу “Адпачынак вачамі дзяцей”. Вынікі кожнага дня запісаны ў дзённіку лагера.
Начальнік лагера Н.А.Канкаловіч
справаздача для прагляду і загрузкі (з фота)
свернуть