Дзень Здароўя - пад такой назвай прайшоў другі дзень у лагеры "Вяснянка". І пачаўся ён з вясёлай зарадкі і смачнага снедання. Затым выхавацелі запрасілі адпачываючых на мерапрыемства, прысвечанае здароваму харчаванню "Я і маё харчаванне". Дыскусіі, віктарыны, сюжэтна-ролевыя гульні заставілі выхаванцаў задумацца аб неабходнасці быць здаровым і прыйсці да высновы, што спрыяе здароўю, а што прыносіць шкоду.
Удзельнічаючы ў прафілактычнай гутарцы "Стоп, спайс!", дзеці пазнаёміліся з негатыўным уплывам спайсаў на арганізм чалавека, даведаліся, да чаго можа прывесці ўжыванне "дурман-травы".
Здавальненне прынёс сумесны прагляд фільма "Тайна парка равлечений". У яго абмеркаванні прынялі актыўны ўдзел усе.
Цудоўны настрой падарылігульні на свежым паветры...
Час праляцеў хутка і пасля вітаміннага падвячорка і хвілінкі бяспекі "Мы - пешаходы" дзеці, паставіўшы праведзенаму ў лагеры Дню Здароўя 10 балаў, разбегліся дадому.
свернуть