Лагер "Рамонак" (лета-2023)

Васямнаццаты дзень

21.06.2023
развернуть

Дзень закрыцця лагернай змены святочны, але ў той жа час сумны. Хвілінка здароўя "Вітаміны- мае сябры" нагадала дзецям, што ў летні час трэба ўжываць у ежу больш агародніны і садавіны. На лінейцы, прысвечанай закрыццю лагера, былі падведзены вынікі змены і ўзнагароджаны актыўныя рабяты. Святочны настрой падтрымаў Дзень нараджэння Леўкаўца Толіка. Рэфлексіей для выхаванцаў стала стварэнне калажа "Самы лепшы дзень у лагеры". Наказам на летні адпачынак рабятам стала хвілінка бяспекі "Бяспечныя канікулы - залог добрага адпачынку".

свернуть

Сямнаццаты дзень

20.06.2023
развернуть

17-ы дзень - Сцяжынка Прававая, якая раскрыла і ўдакладніла сэнс паняццяў "права" і "абавязкі". Адбылося падарожжа ў краіну "Правазнайка". Хвілінка здароўя "Прыродная аптэка" і адкрытая размова "Камп'ютарная і гульнявая залежнасць" накіравала навучэнцаў на жыццёвую неабходнасць карыстацца правам: клопат пра здароўе. А хвілінка бяспекі "Электрабяспека ў быце" - захавае жыццё, навучыць прадбачыць і спрагназаваць небяспечныя сітуацыі.

свернуть

Шаснаццаты дзень

19.06.2023
развернуть

У шаснаццаты дзень Сцяжынка Вясёлых задум пачалася з хвілінкі здароўя, на якой дзеці замацавалі свае веды аб шкодных звычках. На літаратурным біятлоне "У свеце загадак" выхаванцы развівалі кемлівасць, цікавасць да набыткаў беларускага фальклору. Прагляд фільма "Дзеці вайны" садзейнічаў выхаванню павагі да тых, каго вайна пазбавіла шчаслівага дзяцінства. А конкурс "З усяго, што пад рукамі" сфарміраваў у выхаванцаў уменне стварыць прыгожыя рэчы на аснове спадручнага матэрыялу.

свернуть

Пятнаццаты дзень

17.06.2023
развернуть

У суботні дзень Сцяжынка Духоўнасці пачалася з хвілінкі здароўя, на якой выхаванцы пашырылі свае веды пра здаровы лад жыцця. У час наведвання помніка загінуўшым воінам - землякам былі ўскладзены кветкі. Дзеці ўшанавалі памяць герояў мінутай маўчання. Працоўны дэсант прысвяцілі праполцы і паліву кветак. Актыўна прайшлі рухомыя гульні на свежым паветры.

свернуть

Чатырнаццаты дзень

16.06.2023
развернуть

Чатырнаццаты дзень - Сцяжынка Алімпійская, якая ўзяла свой старт з хвілінкі здароўя і прадоўжыла маршрут у пазнавальнай гульні - віктарыне "Цягнік здароўя". А фініш - спартландыя "Малыя алімпійскія гульні". Цікавым момантам дня стала забаўляльная праграма "Міс і Містэр лагера". Выхаванцы самі вызначылі пераможцаў. Алімпійцы таксама ведаюць: канікулы павінны быць без дыму і агню.

свернуть

Трынаццаты дзень

15.06.2023
развернуть

Каб выхаваць у чалавека павагу і любоў да сваёй Радзімы, трэба пачынаць з самага дзяцінства. Вельмі важна, каб дзіця з цікавасцю і любоўю ставілася да таго месца, дзе ён жыве, ведаў гісторыю свайго краю. З гэтай мэтай была арганізавана і праведзена экскурсія для выхаванцаў аздараўленчага лагера ”Рамонак” Горкаўскай сярэдняй школы на мемарыяльны комплекс «Хатынь». Выхаванцы ўбачылі адзіныя ў свеце «могілкі вёсак», "сцяну памяці", у нішах якіх знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвамі канцэнтрацыйных лагераў і месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі. Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа, старонкай смутку ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і нагадвае ўсім нам, які каштоўны дар - чалавечае жыццё. Экскурсія зрабіла на дзяцей незгладжальныя ўражанні і засталася ў сэрцах, як памяць: памяць пра загінуўшых, памяць пра гора і пакуты, памяць пра зверствы фашызму, памяць пра герояў, якія адстаялі сваю зямлю.

свернуть

Дванаццаты дзень

14.06.2023
развернуть

Дванаццаты дзень прайшоў пад назвай Сцяжынка Турыстычная. Выхаванцы адчулі сябе сапраўднымі турыстамі ў час конкурснай праграмы "Наперад, турысты!" і спартыўнага конкурсу "Малая паласа перашкодаў". Вельмі актыўнымі былі падчас правядзення інтэлектуальнай гульні "Наш край - часцінка зямлі". Дзень завяршыўся хвілінкай бяспекі, на якой дзеці пазнаёміліся з правіламі паводзін у час навальніцы.

свернуть

Адзінаццаты дзень

13.06.2023
развернуть

Адзінаццаты дзень у лагеры "Рамонак" называўся "Сцяжынка Казачная". Хвілінка бяспекі "Як абараніцца ад сонечнага ўдару" дала магчымасць замацаваць веды: што такое сонечны ўдар, прыкметы сонечнага ўдару і якую першую дапамогу можна атрымаць. Галоўныя ўборы, якія змайстравалі выхаванцы сваімі рукамі, выратуюць іх у нестандартнай сітуацыі. Сцяжынка Казачная падрыхтавала для выхаванцаў віктарыну "Знаўцы беларускіх казак", дзе вызначыўся пераможца. У час падарожжа па сцяжынцы адбыўся конкурс малюнкаў "Мой любімы казачны герой", вясёлая спартландыя "Самы хуткі". Дзень атрымаўся сапраўды Казачны.

свернуть

Дзясяты дзень

12.06.2023
развернуть

Сёння лагерная Сцяжынка прывяла дзяцей у Свет дзяцінства: у Савонскі дзіцячы садок. Настрой ва ўсіх быў узрушаны і радасны. Рабяты з ахвотай гулялі ў розныя гульні з дашкалятамі, гойдаліся на арэлях, танцавалі. Вельмі цікава прайшло незвычайнае падарожжа па казках і Каралеўству чароўных мячоў.

свернуть

Дзявяты дзень

10.06.2023
развернуть

10 чэрвеня лагер "Рамонак" пайшоў па сцяжынцы Пазнання,якая адкрыла дзецям сакрэты захаваня здароўя, паказала новыя напрамкі вывучэння роднага краю, выявіла самых моцных, смелых і кемлівых.

свернуть

Восьмы дзень

09.06.2023
развернуть

Восьмы дзень у прышкольным лагеры "Рамонак" быў прысвечаны Міжнароднаму дню сяброў. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра сваіх сяброў і іх захапленні. Мы-сябры: разам стваралі плакат "Сябруюць дзеці на планеце", разам спявалі, гулялі, спаборнічалі. Весела і актыўна прайшоў дзень у нашым атрадзе.

свернуть

Сёмы дзень

08.06.2023
развернуть

Сёмы дзень лагернай змены "Сцяжынка экалагічная" прывяла выхаванцаў лагера "Рамонак" у Цэнтр бяспекі. Разам з супрацоўнікам цэнтра Салей В. Я. паўтарылі правілы і паводзіны ў час летніх канікулаў. Далей Сцяжынка зрабіла прыпынак у музеі Я. Коласа ( Акінчыцы). Цікавы аповед Шавель В. М. нікога не пакінуў абыякавым.

свернуть

Шосты дзень

07.06.2023
развернуть

Сённяшні дзень у лагеры "Рамонак" быў прысвечаны роднаму краю (у рамках акцыі "Я гэты край Радзімаю заву") . Цікава і актыўна прайшоў брэйн-рынг "Пазнай свой край". Дзеці ведалі адказы амаль на ўсе пытанні! З задавальненнем усе ўдзельнічалі ў гадзіне творчасці, прысвечанай Беларусі. У лагер завітаў кіналекторый, дзе выхаванцы прагледзелі дакументальны фільм пра сімвалы нашай краіны.

свернуть

Пяты дзень

06.06.2023
развернуть

Пяты дзень у аздараўленчым лагеры прайшоў пад назвай "Сцяжынка творчасці". У час правядзення мерапрыемства "Прыходзіць лета звонкае" дзеці з прыроднага матэрыялу рабілі сувеніры для сваіх сяброў. У час краязнаўчага альманаха выхаванцы пазнаёміліся з памятнымі мясцінамі і назвамі вуліц горада Стоўбцы.

свернуть

Чацвёрты дзень

05.06.2023
развернуть

5 чэрвеня прышкольны лагер "Рамонак" адправіўся ў новы дзень па сцяжынцы Здароўя. На пряцягу дня дзеці ўспаміналі розныя правілы здароўя, паўдзельнічалі ў інтэлектуальна-конкурснай праграме "Знаўцы здаровага ладу жыцця", актыўна праявілі сябе на ўроку здароўя "Мы супраць курэння, мы-здаровае пакаленне". Амаль увесь дзень дзеці правялі на вуліцы, гуляючы не толькі ў рухавыя гульні, але і настольныя. У лагеры сёння таксама адбыўся шахматна-шашачны турнір сярод усіх жадаючых.

свернуть

Трэці дзень

03.06.2023
развернуть

3 чэрвеня прышкольны лагер "Рамонак" адправіўся ў падарожжа па сцяжынцы Бяспекі. Добра падмацаваўшыся, дзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах. Паўтарылі правілы гігіены для зубоў, правілы дарожнага руху; даведаліся пра небяспечныя расліны, якія сустракаюцца ў нашай мясцовасці.

свернуть

Другі дзень

02.06.2023
развернуть

Другі дзень у прышкольным лагеры "Рамонак" меў назву "Сцяжынка Гульнявая". З вялікім задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях, у спартыўным конкурсе "Залатая скакалка" і спаборніцтвах па футболе "Скураны мяч" і іншых гульнях.

свернуть

Першы дзень

01.06.2023
развернуть

     На базе ДУА "Горкаўская СШ" 01.06.2023 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё аздараўленчага лагера з дзенным прабываннем "Рамонак".

     У перыяд з 1 па 21 чэрвеня ў ім будуць адпачываць 20 вучняў школы. Першы дзень лагера быў адзначаны ўрачыстым адкрыццем змены "Лета ў госці запрашае". Усе мерапрыемствы прайшлі цікава, змястоўна, займальна і весела. Усе вучні праявілі актыўнасць, крэатыўнасць і творчасць пры арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў.

свернуть